Home

Advertisement

palitekanom

[info]kavalczuk* запытаў

Jul. 25th, 2008 | 04:51 pm
posted by: [info]palitekanom


І яму адказала Ярмошына. Зоцэніць базар.

А вы кажаце, таталітарны крывавы рэжым.

*Для тых, хто не ў курсе. Віктар Віктаравіч Кавальчук a.k.a. [info]kavalczuk - цэ "кандыдат у кандыдаты" на выбарах у Палату Прадстаўнікоў 4-га склікання па 107-й выбарчай акрузе г. Мінска.

Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend

etana_87

Яўген Жыхар.

Jul. 25th, 2008 | 03:52 pm
posted by: [info]etana_87

Яўген* Жыхар нарадзіўся ў 1925 г. на хутары бліз вёскі Верацеі**, што на мяжы сучасных Пастаўскага і Глыбоцкага раёнаў. Паходзіў з працавітай сялянскай сям’і. Пра яго ранняе дзяцінства нічога не вядома, але сталі вядомымі некаторыя факты з жыцця Яўгена ў апошнія перадваенныя гады. Пры “першых саветах” ён вучыўся ў школе ў вёсцы Асінгарадок, што на пастаўска-глыбоцкім памежжы. Паводле слоў яго аднакласніцы, жонкі Віктара Сікоры, Жыхар быў лепшым у класе: вучыўся толькі на выдатна і з вялікім адрывам ад усіх астатніх. Быў ен вельмі прыгожым хлапцом і, зразумела, да яго наведваліся дзяўчаты, але, як паведаміла Сікорава жонка, Яўген звычайна адпраўляў іх дахаты, тлумачачы гэта тым, што дзяўчыны перашкаджаюць яму вучыцца. Для нас застаецца неясным тое, што рабіў Жыхар на пачатку вайны, але вядома з 1943 г. ён становіцца навучэнцам настаўніцкай семінарыі ў Паставах і сябрам СБМ. Пад час навучання ў семінарыі Жыхар праяўляе сябе як паэт, ён піша вершы, якія друкуюцца ў мясцовай сценгазеце. У 1944 г. Яўген здабывае муштру на курсах дыверсантаў у Дальвіцкай школе выведкі. Пасля гэтага паспяхова ўступае ў Чырвоную Армію адразу на тэрыторыі Германіі. Па сканчэнню вайны вяртаецца на радзіму і ўладкоўваецца настаўнікам у Верацееўскую пачатковую школу, дзе працуе да 1946 г.
У ворганах дзяржбяспекі даведаліся пра падрыхтоўку Жыхара ў Дальвіцкай дыверсійнай школе і пра яго сяброўства ў БНП. Калі да настаўніка прыйшлі МДБісты каб арыштаваць яго, то Жыхар па расказах мясцовага насельніцтва падпаіў іх, забраў табельную зброю і ўцёк праз вакно. З гэтага часу і ажно да самай загібелі ў 1955 г. ён знаходзіцца на нелегльным становішчы. Архівы КДБ утрымліваюць інфармацыю, што Яўген Жыхар уступіў у “бандгрупу” Каралёнка, але на самой справе ўсё было значна складаней: Каралёнак – па расказах адных былы афіцэр, а па іншых дадзеных просты селянін – пасля вайны сыйшоў у лес і распачаў узброеную барацьбу з бальшавікамі, часам дзейнічаў супольна з Жыхарам, а часам іх адносіны станавіліся болей чым напружанымі. Так напрыклад, у в. Гліншчына Жыхар мусіў уцякаць ад Каралёнка, які даганяў яго са сваімі людзьмі. Тым не менш у асноўным яны дзейнічлі разам аж да забойства Каралёнка былым савецкім партызанам Крукавым у 1952 ці 1953 г. На нашу думку прычына непаразуменняў паміж двума паўстанцамі крыецца ў непрыняцці інтэлегентным і ідэйным Жыхарам тых метадаў, якімі часам карыстаўся Каралёнак, а таксама яго занадта смелых і месцамі проста небяспечных паводзінаў***. Згодам да Жыхара і Каралёнка далучыўся ахоўнік Глыбоцкай вязніцы па прозвішчу Анкудовіч. З мэтаю праверкі новага сябра паўстанцы даручылі яму забойства камсамольца з чым Анкудовіч добра справіўся. Нажаль далейшы лёс гэтага чалавека нам невядомы.
Цяжка сказаць ці мелі паўстанцы пастаянны табар, але вядомы некалькі месцаў іх перахоўвання: некаторы час Каралёнак з Жыхарам жылі ў лазні нейкай полькі Вэлінды, каторая быццам бы нават вадзіла да іх дзевак. У 1951 г. Яўген Жыхар знаходзіўся на хутары бліз в. Квачы Глыбоцкага раёну, дзе на яго выпадкова напаткаў МДБіст і Жыхар мусіў даць бой. Па расказу жыхара в. Квачы Рудака Чэслава 1936 г. нар. МДБіст Маляўка разам з участковым Скачком пад’ехалі на конях да таго хутара, дзе, як ім здавалася, павінен быў знаходзіцца ксёнз Гурскі, каторага трэба было затрымаць. Але замест ксянза бальшавікі сустрэлі там Жыхара. Першым стрэлам быў забіты конь пад участковым і той кінуўся наўцёкі, МДБіст уварваўся ў хату, але быў тут жа забіты чаргой з МП40 у патыліцу (Жыхар у гэты час здолеў выскачыць праз вакно, аббегчы вакол хаты і зняць Маляўка). Бачачы, як уцякае перапалоханы ўчастковы Яўген спакойна зняў з забітага МДБіста фуражку, забраў аўтамат, сеў на каня і падаўся ў бок бліжэйшага лесу. Перад гэтым ён сказаў сабраўшымся людзям па-польску, што той чалавек у якога ён перахоўваўся бязвінны, але гэта не дапамагло: гаспадыня хутара атрымала свае 25. Знаходзячыся ў падполлі Яўген Жыхар праводзіў пастаянныя антыбальшавіцкія акцыі скіраваныя ў асноўным супраць саўпартактыву і сілавікоў. Паводле інфармацыі архіву КДБ атрад Каралёнка (каторы, як высветлілася, складаўся фактычна з двух чалавек) здзейсніў 23 тэракты, 42рабункі крам і 9 нападаў на сельсаветы. Дзякуючы такой актыўнасці Жыхара і Каралёнка ведалі амаль на ўсёй Пастаўшчыне, а таксама на Шаркаўшчыне і на Глыбоччыне.
Зразумела, што даць маральна-этычную ацэнку ўсяму гэтаму дужа складана ды й здаецца, што гэта і не патрэбна. Вельмі цяжка спалучыць у адным цэлым гераічныя баі з НКУСАўцамі і забойства ляснікоў ці рабункі сельпо. Але некаторыя дзеянні паўстанцаў заслугоўваюць асаблівай пашаны: былая аднакласніца Жыхара вельмі актыўна ўдзельнічала ў раскулачванні і высылцы ў Сібір сялян. Яўген аднойчы прыйшоў да яе і проста папярэдзіў пасля чаго тая адразу прыпыніла сваю злачынную дзейнасць.
Можна толькі здагадвацца, як доўга б яшчэ дзейнічаў Яўген Жыхар калі б не трагічнае здарэнне ў студзені 1955 г. Існуе багата версій абставінаў загібелі паўстанца: МДБіст Смірноў у сваіх мемуарах “Записки чекиста” піша, што Ігнат Жыхарэвіч (менавіта так ён падае імя і прозвішча Яўгена Жыхара) быў зліквідаваны былым партызанам, а на той момант старшынём калгаса Савацеевым пад час знаходжання ў нейкай малочніцы. Гэтая версія не знайшла поўнага пацверджання збоку тамтэйшых жыхароў, але відаць яна найбольш адпавядае рэчаіснасці. Акрамя таго Смірноў не называе вёску, дзе загінуў паўстанец, але адзначае, што гэта было ў маленькай лясной вёсачцы. Можна толькі прыпусціць, што тут напэўна адбылося спалучэнне фактаў загібелі Жыхара з прадуктам уласнай фантазіі Смірнова. Архіў КДБ [Валахнович И. Антисоветское подполье в Беларуси. 1944 – 1953 гг. Мн. 2001. Ст. 40] паведамляе пра ліквідацыю Жыхара ў в. Карпавічы адмысловай групай супрацоўнікаў дзяржбяспекі, сярод чальцоў якой таксама названы Савацееў. Гэтая версія як і папярэдняя выявілася не сапраўднай. Віктар Сікора згадваў пра забойства Яўгена ў в. Манькавічы групай лётчыкаў. На самой справе жыццё беларускага патрыёта абарвалася пры іншых, зусім недарэчных, абставінах: Яўген Жыхар студзеньскім вечарам 1955 г. сядзеў на печы ў доме старой бабулі ў в. Забалацце Пастаўскага раёну. Здарылася так, што менавіта ў той хаце адбывалася сходка на якую заявіліся ўзброеныя бальшавікі (хутчэй за ўсё адмысловая група чэкістаў, сярод якіх мог быць і згаданы Савацееў), адзін з іх забаўляўся з катом, а той узяў ды скочыў на печ, вайсковец палез за ім і… прагучэў стрэл, але Жыхар не патрапіў, затое патрапілі ворагі…
--------------------------------------------------

*Паводле дадзеных архіву КДБ Яўген меў імя па бацьку Іванавіч [Валахнович И. Антисоветское подполье в Беларуси. 1944 – 1953 гг. Мн. 2001. Ст. 40].
** У дакуменце архіву КДБ няправільна пазначана ягонае месца народжання: в. Навасёлкі Мядзельскага раёна [тамсама].
***Жыхар вёскі Лугі Малец Іосіф 1933 г. нар. расказваў, што Каралёнак, забіўшы землямера, моцна надругаўся над яго целам. Таксама Малец Іосіф казаў, што паабедаўшы ў сталоўцы пасёлка Варапаева Каралёнак замест грошай пакінуў запіску з наступным зместам: “Тут абедаў Каралёнак”.

Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend

silverrebel

Вор должен сидеть в тюрьме! (с)

Jul. 25th, 2008 | 02:36 pm
posted by: [info]silverrebel

Ёсьць у Віцебску такая газецёнка "Гостинный двор" (Учредителем и издателем областной рекламно-информационной азеты «Гостиный двор» является коммунальное консалтинговое унитарное предприятие «Витебский областной центр маркетинга»). Быццам бы бизнэсощскае выданьне.
Прыйшощ туды гал. рэдактарам сп. Уладзімір Івашкевіч (той самы, які заняў крэсла Уладзіміра Базана ў "Віцебскім кур'еры"). Дык вось гэты "журналіст" падобна не мае ўяўленьня аб аўтарскім праве, або мае нейкае дужа спецыфічнае ўяўленьне.
Газетка выдаецца на 8 старонках А3, 3 старонкі ён фармуе з матэрыялаў "Народных навінаў Віцебска". Ні аўтары, ні крыніца не пазначаюцца.
Прыватная размова з заснавальнікамі (я да арышту ў 1999 г. сам працаваў у "Віцебскім цэнтры маркетынгу") плёну не дала: пад матэрыяламі зьявіўся подпіс "по материалам Интернет".
Паны фрэнды, якім чынам можна насадзіць іх на палю, не падаючы іска аб парушэньні аўтарскіх правоў? Пакуль зьбіраюся ў кнігу скаргаў запіс зрабіць...

Link | Leave a comment {7} | Add to Memories | Tell a Friend

kabierac

у расеі забіты беларус

Jul. 25th, 2008 | 02:34 pm
posted by: [info]kabierac

У Санкт-Пецярбургу забіты беларус

Другой конфликт случился накануне: около 6 часов утра у дома 46 по набережной Обводного канала был обнаружен труп молодого мужчины с ножевыми ранениями головы и лица. Следствие возбудило уголовное дело по статье "убийство".

Как передает АН "Оперативное прикрытие", личность погибшего уже установлена - это 24-летний гражданин Белоруссии, находившийся на заработках в Петербурге. Накануне ночью в компании с приятелем гастарбайтер отдыхал в клубе "Метро", который покинул примерно в 5 часов утра. Это зафиксировала камера видеонаблюдения заведения. Затем у молодых людей, находившихся в нетрезвом состоянии, на улице возник конфликт с тремя мужчинами "восточной" внешности. (Очевидцы говорят, что это были "якуты или буряты".) Произошла драка, к которой присоединились несколько прохожих. Во время потасовки белорус получил ножевые ранения, оказавшиеся для него смертельными.

Нападавшие скрылись на автомашине ВАЗ-2106. Ее номер запомнили другие участники конфликта, водитель уже задержан и допрашивается.

via [info]kapialush
Tags:

Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend

adam_hlobus

(no subject)

Jul. 25th, 2008 | 02:39 pm
posted by: [info]adam_hlobus

47.04 КБ

Адам Глобус "Снег у раі" 2004 год. Папера, фламастары 180х220 мм.

Link | Leave a comment {1} | Add to Memories | Tell a Friend

glamur_fashizm

(no subject)

Jul. 25th, 2008 | 02:36 pm
posted by: [info]medvezhiy_vedun in [info]glamur_fashizm

Link | Leave a comment {1} | Add to Memories | Tell a Friend

adolfych

(no subject)

Jul. 25th, 2008 | 01:12 pm
posted by: [info]adolfych

Так вот Николай -2 хоть и болел душой за страну, однако реально управлять общественными процессами не был в состоянии поскольку ему противостояла более мощная и организованная дьявольская сила черных магов. Оторваный от ведический традиций Николай-2 не мог защитить не только свою страну, но и оказался не способен защитить даже свою семью. Однако зная свою судьбу по пророчествам инока Авеля

Link | Leave a comment {14} | Add to Memories | Tell a Friend

tiradorrus

Наблюдение

Jul. 25th, 2008 | 12:13 pm
posted by: [info]tiradorrus

Мужчины всегда говорят что у них есть постоянная подруга, с которой они живут, иногда добавляют сколько лет сожительствуют. Женщины как правило стараются сказать что они живут в гражданском браке. =)

Link | Leave a comment {10} | Add to Memories | Tell a Friend

silverrebel

О, блін...

Jul. 25th, 2008 | 12:14 pm
posted by: [info]silverrebel

О, да вы - геолог.
image Вся ваша жизнь - это поиск. Тайные и удивительные уголки мира зовут и манят вас, и вам чертовски жаль, что не хватит жизни, чтобы всюду побывать. Но когда вас совсем заедает будничная рутина, вас хлебом не корми, дай забуриться в какое-нибудь странное местечко, где нет никого, и только звездное небо над головой, дыхание бога в затылок и удивительное чувство свободы. По возвращении вы снова становитесь вменяемы и любите человечество. Ровно до того момента, пока вас снова не позовет ветер странствий.
Пройти тест

Link | Leave a comment {1} | Add to Memories | Tell a Friend

adolfych

в копилку жыжысту

Jul. 25th, 2008 | 12:06 pm
posted by: [info]adolfych

Появляющийся время от времени со странными комментариями в моём дневнике господин Крякин, [info]yvk порой вызывает какую - то ирациональную неприязнь у некоторых жыжыстов и жыжысток.
Они прямо считают своим долгом его упромыслить или как-нибудь над ним восторжествовать...

Дорогие упромысливатели!

Господин Крякин - математик, преподаёт эту самую математику в заграничном университете.
Но это не самое главное, видели мы разных математиков.
На самом деле - он
1. всё понимает
2.над вами посмеивается, беззлобно
3. ведёт очень хороший блог вот здесь.

Так что кто кого упромысливает -это ещё большой вопрос.


з.ы. а как можно подписатьсяна на блог в блогспоте, чтобы он у меня в жежешной ленте читался?

Link | Leave a comment {26} | Add to Memories | Tell a Friend

orei

Василь Стус про християнство

Jul. 25th, 2008 | 12:26 pm
posted by: [info]orei

 

Васи́ль Семе́нович Сту́с (родился 6 січня 1938 — погиб 4 вересня 1985, в советском концлагере в Кучино)  — украинский поэт, переводчик, прозаик, литературознавец, правозащитник. Один из активнийших украинских националистов. За мысли о необходимости украинской культурной автономии был лишен свободы советским государством и провел 23 года в концлагерях.

ВАСИЛЬ СТУС: "Думаю про 1000-ліття християнства на Україні. Гадаю, що було зроблено першу помилку – візантійсько-московський обряд, що нас, найсхіднішу частину Заходу, прилучив до Сходу. Наш індивідуалістично-західній дух, спертий деспотичним візантійським православ'ям, так і не зміг вивільнитися з цієї двоїстости духу, двоїстости, що витворила згодом комплекс лицемірства. Здається, що пасеїстичний дух православ'я тяжким каменем упав на молоду невизрілу душу народу – призвів до жіночости духу, як атрибуту нашої духовности. Залізна дисципліна татаро-монголів запліднила російський дух, додавши йому агресивности й пірамідальности будови. Український дух так і не зміг виламатися з-під тяжкого каменя пасеїстичноі віри. Може, це одна з причин нашої національної трагедії. Не люблю християнства. Ні." (Таборові зошити. Запис 9-10).

Ось, що говорить Дмитро Стус про батька у цьому відношенні:

 

Link | Leave a comment {77} | Add to Memories | Tell a Friend

vboo

Ну хто бы мог сумнявацца :-)

Jul. 25th, 2008 | 11:44 am
posted by: [info]vboo

О, да вы - физик )
Tags:

Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend

krutach

I i II.

Jul. 25th, 2008 | 11:45 am
mood: добрае
music: Nordglanz - Volkischer Schwarzmetall
posted by: [info]krutach

I.


II.
ух, толькі цяпер прыехаў дадому - ездзілі з сябрамі на возера з начлегам. А я ўсё думаў "калі жа я звалю з гэтага горада?", але ўсё ткі зваліў, паездка атрымалася і я сяджу вельмі задаволены.
жадаю яшчэ раз з'ездзіць))))

Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend

ul_sciapan

ЯНДЭКСЫ – шмандэксы

Jul. 25th, 2008 | 11:07 am
posted by: [info]ul_sciapan

**

ЯНДЭКСЫ – шмандэксы… Навошта мне ўсе гэтыя рэйтынгі -- шмэнтынгі,
лічыльнікі – драчыльнікі, навошта мне ведаць колькасць наведвальнікаў?
Глупства гэта суцэльнае.
У мяне ёсць ФРЭНДЫ, якія мяне чытаюць! І гэта самае галоўнае!
І адзін камент зацікаўлены – даражэй за ўсе механічныя рэйтынгі!
З гэтай упэўненасцю я і прыбраў усе лічыльнікі.

**

Link | Leave a comment {12} | Add to Memories | Tell a Friend

orei

Опять о Вас наши нежные создания ))))

Jul. 25th, 2008 | 11:48 am
posted by: [info]orei


Вчера с Чипом зашли в "Белые Облака" и я бродя между книжными полками  выудил себе книгу Ча́ндры Мо́хана Раджни́ша в просторечии Ошо " О женщине". Для тех кто незнает - Ча́ндра Мо́хан Раджни́ш известный индийский религиозный деятель, основатель мистического учения, с начала семидесятых более известен как Бхагва́н Шри Раджни́ш (хинди भगवान श्री रजनीश) и позднее как Ошо (хинди ओशो). Проповедовал собственное учение, декларировавшее своей целью свободную и счастливую жизнь человека, борьбу с предрассудками, ложными ценностями глобального общества, бюрократическим государством, бюрократизированной церковной верой (клерикализмом), бездуховностью семейного уклада и прочим. Разработал множество новых систем медитации, связанных с музыкой, движением, дыханием.

Вот пара интересных цитат от туда:

Большинство различий между мужчинами и женщинами связаны с тысячелетней обусловленностью. Женская психика угнетена мужчиной, который лжет ей, сделал ее своей рабыней, превратил ее во второстепенного гражданина мира. Он знает, что она прекрасна, он знает, что ее независимость несет ему угрозу.

Женщина должна найти в своей душе свой собственный потенциал и развивать его, и ее ждет прекрасное будущее. Женщина и мужчина не равны и не различны. Они уникальны. Встреча двух уникальных существ привносит в существование нечто чудесное...

Мужчине нет никакой необходимости чувствовать себя униженным рядом с женщиной. Само сравнение появляется потому, что к мужчине и женщине относятся как к двум разным существам. Но они принадлежат одному человечеству, их качества взаимно дополняют друг друга. Они нуждаются друг в друге; и только вместе они образуют единое гармоничное целое. К жизни нужно относиться спокойно. Различия - это не противоречия. Они могут помогать друг другу и значительно усиливать друг друга. Женщина, влюбленная в тебя, может способствовать увеличению твоих творческих способностей, может вдохновить тебя на такие высоты, о которых ты даже и не мечтал. И она ничего не просит взамен. Ей просто нужна твоя любовь, а это ее естественное право.

Многие различия между женщиной и мужчиной связаны с обусловленностью. Различия необходимо поддерживать, ибо именно они делают мужчину и женщину привлекательными друг для друга, но их нельзя использовать с целью осуждения друг друга. Я бы хотел, чтобы мужчина и женщина превратились в органичное целое, оставаясь в то же время абсолютно свободными, ведь любовь никогда не превращается в кабалу, она дает свободу. Тогда мы сможем улучшить мир. Половине планеты не позволили проявить себя, а эта - женская - половина обладает огромным запасом энергии для того, чтобы изменить мир. Она превратила бы мир в цветущий рай.

Женщине нужно найти в своей душе свой собственный потенциал и развивать его, тогда у нее будет прекрасное будущее. Мужчину и женщину нельзя сравнивать, они уникальны. Встреча двух уникальных существ порождает чудо.

Дорогие наши Женщины, будем вас любить, а не понимать. Это необходимо усвоить прежде всего.  =)))) Слава Вам!

SpyLOG

Link | Leave a comment {10} | Add to Memories | Tell a Friend

nasta_chka

:))

Jul. 25th, 2008 | 10:56 am
posted by: [info]nasta_chka

О, да вы - математик.
image Вы из тех, кто проверяет алгеброй гармонию и при проверке находит в гармонии ошибки. Ваша логика настолько безупречна, что порой смахивает на безумие. К людям вы относитесь осторожно, зато с компьютером вы даже не на "ты", а на "ты, сволочь". Вас порой упрекают в отрыве от реальности и в витании в облаках. Но, может быть, весь этот мир - всего лишь игра вашего блестящего ума.
Пройти тест

Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend

adam_hlobus

(no subject)

Jul. 25th, 2008 | 10:58 am
posted by: [info]adam_hlobus

Чорныя адмычкі

Хлопец вярнуўся з ліцэю, кінуў бацькам, якія збіраліся палуднаваць, “прывітанне” і прайшоў у свой пакойчык. Там яго напаткала поўная неспадзяванка. За ягоным кампутарам, на ягоным крэсле сядзеў чалавек у скураной куртцы з бабровым каўняром. Каб на вуліцы не стаяла ліпеньская задуха, скуранка не выглядала б так недарэчна. А каб мужчына не нагадваў абліччам бацьку хлопца, той бы адразу закрычаў з перапалаху. Хлопец не закрычаў, а павольна спінаю наперад выйшаў з пакойчыка. Акрамя скуранкі, яшчэ адна рэч моцна ўразіла хлопца. Незнаёмец пакручваў у руцэ вялікаватае сталёвае кальцо з Чорнымі адмычкамі. Адмычкі яшчэ дробна пазвоньвалі, калі хлопец запытаўся ў маці з бацькам: “Хто гэта ў нас?” – “Дзе?” – бацкі, відавочна, не разумелі пытання. “У маім пакоі, за маім кампутарам сядзіць і палясквае Чорнымі адмычкамі!” Бацькі зайшлі ў сынаў пакой, але чалавека ў скуранцы тамака ўжо не было. Ні маці ні бацька не паверылі б сыну, каб не кальцо з Чорнымі адмычкамі. Яно ляжала на крэсле. “Такі інструмант нават з анёла можа зрабіць кватэрнага злодзея!” – кінуў заўвагу бацька. Хлопец спакусіўся і ўзяў Чорныя адмычкі. “Лепш бы ты іх не чапаў!” – пачала ўшчуваць маці. “Я толькі пагляджу, якія яны ў справе…” У кватэры не знайшлося ніводнага замка, які б мог супрацьстаяць Чорным адмычкам. Нават гадзіннікі разбіраліся і збіраліся тымі адмычкамі на раз-два-тры. “Не ведаю, хто там сядзеў за маім працоўным сталом, але падарунак ён мне пакінуў цудоўны!” – падсумаваў хлопец, скончыўшы тэставанне Чорных адмычак. Папалуднаваўшы з бацькамі, ён зачыніўся ў сваім пакойчыку. Хлапечае ўяўленне пачало выбудоўваць планы адмыканне сейфаў поўных каштоўных рэчаў і каштоўных папер, як ён убачыў у люстэрку чалавека ў скураной куртцы. Незнаёмец пяшчотна пагладзіў бабровы каўнер і жэстам паклікаў хлопца падыйсці да люстэрка. Хлопец хацеў было адмоўна хітнуць галавою, але нейкая сіламоц штурханула яго ў плечы так, што думкі пра супраціў зніклі. “Я тутака выпадкова пакінуў Чорныя адмычкі. Дай іх мне, і ўсё скончыцца добра. Ведаеш, я – тутэйшы дамавік. Без адмычак мне працаваць цяжкавата. Канешне, я магу і праз сцяну прайсці, але куртачка мая скураная хутка папсуецца ад такіх пераходаў. Давай адмычкі! Хутка! Узяў, паднёс і аддаў! Цяпер, ты забудзеш усё, што сягоння бачыў! Бацькі твае гэтаксама забудуцца на ўсё, што сягоння бачылі і чулі!” Хлопец колькі хвілінаў паразглядаў у люстэрку сваё адлюстраванне, а потым гучна сказаў: “Мама, тата, мы палуднаваць збіраемся? Ці не…”

Link | Leave a comment {7} | Add to Memories | Tell a Friend

urban_survivor

са сьвятам, каго тычыцца

Jul. 25th, 2008 | 10:24 am
posted by: [info]urban_survivor

Віншую ўсіх сісадмінаў з прафэсійным сьвятам!
Паколькі я час ад часу пачытваю башорг і працую IT-сфэры, то адчуваю нейкую роднасьць, хаця сісадмінам быць ні за што не хацеў бы. =)
Пасада кантэнт-мэнэджэра мяне задавальняе абсалютна.
А ўвогуле, ці ёсьць сярод вас сісадміны? А то можа гэтае віншаваньне ў пустэчу?!

Link | Leave a comment {8} | Add to Memories | Tell a Friend

ul_sciapan

горад

Jul. 25th, 2008 | 09:40 am
posted by: [info]ul_sciapan

**

У першым пад’ездзе пасяліліся тры мурыны – чорныя, як ноч…
Яны ідуць праз двор. Адзін у белай кашулі, другі ў чырвонай, а трэцці ў жоўтай. Мурын у чырвонай – заўсёды ідзе першым. І мне смешна.

**

Link | Leave a comment {11} | Add to Memories | Tell a Friend

kurt_bielarus

Чыслава у дэпутаты!

Jul. 25th, 2008 | 10:11 am
posted by: [info]kurt_bielarus

Сегодня в 16:30 была зарегистрирована инициативная группа граждан по выдвижению Сергея Числова в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва от 100-го Есенинского избирательного округа г. Минска (район Малиновки).

Сергей Числов – один из активных деятелей белорусской политической сцены середины 90-х гг., военный, входил в «Беларускае згуртаванне вайскоўцаў», выступал с идеей создания белорусской национальной армии, инициатор и лидер спортивно-патриотической организации «Белый легион» (1996-2001 гг.), бизнесмен.

7 июля 2008 г. Сергей Числов был необоснованно задержан по подозрению к причастности в совершении взрыва в День Независимости. Реальной же причиной была та деятельность по спортивной подготовке и воспитанию юношества в духе любви и уважения к истории и настоящему нашей Родины – Беларуси, которую организовали «легионеры». Несмотря на то, что «Белый легион» не существует уже много лет, до сих пор к его бывшим членам привлечено внимание спецслужб, и до сих пор встречаются необоснованные намеки на радикальный характер этой организации. Но, проверка правоохранительных органов, как и следовало ожидать, не выявила никакой причастности ни Сергея, ни других бывших «легионеров» к столь чудовищной акции. Спустя 10 дней он и его товарищи были отпущены на свободу без предъявления каких-либо обвинений.

Сергей Числов не намерен претерпевать произвол и беззаконие. Регистрация инициативной группы – это первый шаг по возвращению Сергея Числова в белорусскую политику.

Link | Leave a comment | Add to Memories | Tell a Friend